Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды»

01.06.2023

2 чэрвеня 2023 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца Фестываль дзіцячай кнігі "Міхасёвы прыгоды”.

 

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды»

 

Кнігі – мудрыя дарадцы, сябры і настаўнікі. "Добрая кніга – добраму вучыць”, – кажуць у народзе. І нездарма. З самага маленства кнігі дапамагаюць нам любіць навакольны свет, прыроду – усё жывое. Яны падаюць дзіцяці прыклад творчага стаўлення да рэальнасці. Менавіта тут, на кніжнай старонцы, малыя ўпершыню сустракаюць гарманічнае адлюстраванне рэчаіснасці. Кніжка распавядае кожнаму аб самым галоўным, паказвае тое прыгожае ў жыцці, на чым варта было б засяродзіць увагу.

 

Ёсць у дзіцячай літаратуры розныя кнігі: вясёлыя і сумныя, але яны заўсёды жыццесцвярджальныя. Таму дзеці не могуць не любіць кнігу, яны радуюцца ёй як святу. А задача дарослых – падрыхтаваць гэтую радасць, дапамагчы дзіцяці зразумець, адчуць кнігу ва ўсёй яе паўнаце. Палюбіўшы станоўчага кніжнага героя, дзеці вераць яму і пераносяць гэты давер і любоў са свету казачнага ў свет рэальны.

 

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 2 чэрвеня 2023 года адбудзецца Фестываль дзіцячай кнігі "Міхасёвы прыгоды”, у межах якога чакаюцца наступныя мерапрыемствы:

10.00 – пачатак працы фестывалю дзіцячай кнігі "Міхасёвы прыгоды”.

 

11.00 – 17.00 – "Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа”:

У межах кожнай творчай сустрэчы – аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына з падарункамі

10.00 – Творчая сустрэча з пісьменнікам Віктарам Шніпам;

11.00 – Творчая сустрэча з пісьменніцай Тамарай Кавальчук;

12.00 – Творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім;

13.00 – Творчая сустрэча з пісьменнікам Дзмітрыем Мікалаевым;

14.00 – Творчая сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міус;

15.00 – Творчая сустрэча з нашчадкамі Якуба Коласа Марыяй і Васілінай Міцкевіч

16.00 – Творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч- Лісавой.

 

10.00 – 17.00 – кніжны гандаль ад "Акадэмічнай кнігі”;

11.00 – 13.00 – настольныя гульні ад Наталлі Галко;

13.00 – 16.00 – Мастацкі майстар-клас, аквагрым і размалёўкі ад Анастасіі Балыш;

12.00 – 14.00 – праца пляцоўкі МНС Першамайскага раёна;

10.00 – 16.00 – Майстар-класы ад музея Якуба Коласа: - Пішу як Колас (машынапіс), арыгамі-закладкі для кніг, пазлы;

10.30.-16.00 (11.30, 13.00, 14.30) – музейна-педагагічны занятак "Міністр грыбной гаспадаркі”;

11.00 – 16.00 Праца пляцоўкі цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк:

11.00 - 16.00 - настольная інтэрактыўная гульня "Пазнай Мінск з намі”;

11.00- 13.3 - Кніжнае лато па паэме Я.Коласа "Міхасёвы прыгоды”;

13.30 па 16.00 - літаратурны куфэрак "Каб кожны песняра пачуў, ці валошкі для Коласа”;

11.30, 13.30, 15.30 – лялячныя прадстаўленні па беларускіх народных казках

17.00 – 18.30. Круглы стол "Стварэнне электроннай энцыклапедыі Якуба Коласа” пры ўдзеле Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Удзельнікі: Алесь Карлюкевіч, Ірына Мацяс, Наталля Муха, Вера Міцкевіч, Вольга Давідовіч

 

Уваходны білет – 6 рублёў (кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга!).

Пры набыцці білета – гарантаваная зніжка 10% на набыццё кніжнай прадукцыі ў краме "Акадэмічная кніга” (пр-т Незалежнасці, 72).

 
Время проведения:
2 июня 10:00