Фестываль дзіцячай кнігі «Гуляй, зіма, твая часіна!»

27.11.2023

30 лістапада 2023 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца Фестываль дзіцячай кнігі «Гуляй, зіма, твая часіна!». Творчыя сустрэчы з маленькімі аматарамі літаратуры правядуць вядомыя пісьменнікі Рэспублікі Беларусь. На працягу ўсяго фестываля наведвальнікаў чакаць настольныя беларускія гульні, тэматычныя майстар-класы, паказы лялечных спектакляў па народным казкам у апрацоўцы Якуба Коласа.

Фестываль дзіцячай кнігі «Гуляй, зіма, твая часіна!»

 

Таксама наведвальнікі атрымаюць магчымасць наведаць спектакль тэатра «Бусы», гісторыя пра вялікую вандроўку маленькага мышаня, якая будзе карыснай і цікавай, як дарослым, так і дзецям.

Праграма фестываля

10.00 – пачатак працы фестываля дзіцячай кнігі "Гуляй, зіма, твая часіна!”

Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа:

(другі паверх, вялікая гасцёўня музея, у межах кожнай сустрэчы – аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына)

️10.10 творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам;

️10.45 творчая сустрэча з пісьменніцай Аленай Стэльмах;

️11.30 творчая сустрэча з пісьменніцай Марынай Петрашкевіч;

️12.15 творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч;

️13.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Міхасём Пазняковым;

️14.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Генадзем Аўласенка;

️15.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

️16.00. Тэатр "Бусы”, Спектакль "Ад вінта”.

 

Інтэрактыўныя пляцоўкі:

(першы паверх, экспазіцыйныя залы музея)

️Беларускія настольныя забаўлянкі ад Наталлі Галко;

️Інтэрактыўная пляцоўка цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк

Майстар-клас па маляванні ад мастачкі-ілюстратаркі "Калядаў” Ліаны Жванія;

Майстар-клас ад мастачкі Вольгі Лапінай;

️Майстар-клас па вырабу лялькі ад Эрыкі Грышчанка;

️інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;

️прагляд лялечных спектаклей па народным беларускім казкам у апрацоўцы Якуба Коласа;

тэматычныя фотазоны, пазлы;

кніжны гандаль ад "Акадэмічнай кнігі”.

 

Уваходны білет – 6 рублёў (кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга!).

 
Время проведения:
30 ноября 10:00

источник...