Дзень усix закаханных у Дукорскім маёнтку

14.02.2024

Праграма:

12.00 - экскурсія-знаёмства з гісторыяй маёнтка;

12.30 - анімацыйная экскурсія "Закаханая нявеста”;

13.00 - лекцыя-квіз "Шлюбныя і любоўныя стасункі на тэрыторыі Беларусі: са старажытных часоў да нашых дзён” з падарункамі для самых разумных;

13.30 – "Цір купідона”- тэматычны лучны цір;

14.00 – бясплатны майстар-клас па роспісе пернікаў-валянцінак для дзяцей і дарослых;

14.30 – бясплатны майстар-клас па стварэнні тэматычнай паштоўкі з выцінанкай для дзяцей і дарослых;

15.00 – музычная культура беларусаў: агляд традыцыйных музычных інструментаў і старажытныя парныя танцы;

15.30 – спальванне "Сэрца развітання”*;

15.40 – экскурсія па рамесных майстэрнях.

 

*На працягу дня вы зможаце пакінуць памятныя рэчы з мінулых стасункаў або пажаданні пра зносіны цяперашнія ў "Сэрца развітання”. Напрыканцы святкавання мы разам спалім сэрца, каб агонь прынёс чысціню і спакой у думкі і душу, дапамог увайсці ў новы жыццёвы этап.

 

Удзел уваходзіць у кошт квітка.

 

У кошт квітка таксама ўваходзіць наведванне:

- перакуленай хаты;

- заасаду;

- старажытнай брамы і музея;

- рамесных майстэрняў;

- драўлянага гарадзішча;

- выставы рэтра-аўтамабіляў;

- дуба жаданняў;

- паляны казак і іншага!

За асобную плату магчыма пакатацца на коннай брычцы па старажытным парку або арэндаваць домік.

КВІТКІ

Дзеці 7-18 год - 10 рублёў;

Дарослыя - 20 рублёў;

Дзеці да 7 год, інваліды 1,2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна.

Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64.

 
Время проведения:
17 февраля 12:00
18 февраля 12:00