Фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!»

26.02.2024
Возраст: 0+
Стоимость: от 6.50 руб.
Телефон: +375 17 284 19 40
 

29 лютага 2024 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца Фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!».

Фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!»

10.00 – пачатак працы фестываля дзіцячай кнігі

Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа: (другі паверх, вялікая гасцёўня музея, у межах кожнай сустрэчы – аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына)

️10.10 творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам;

10.40 творчая сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Драбышэўскай;

11.20 творчая сустрэча з пісьменніцай Ірынай Карнаухавай;

12.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міус;

13.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Паўлам Гушынцом;

14.00 сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч;

15.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

*16.30. Тэатр "Бусы”, музычная казка "Стойкі алавяны салдацік”(3+)

Казка пераносіць нас у свет цацачных герояў - алавянага салдаціка, танцоркі, троля з табакеркі. Разам з казачнай гісторыяй дзеткі пазнаёмяцца з чароўнай музыкай скрыпкі, званочкаў, трыкутнікаў, музычных шкатулак, гуками гераічных маршаў і лірычных рамансаў.

*18.30. Тэатр "Бусы”, Спектакль «Беласнежка vs Папялушка» (6+)

Казка жыве ў кожным імгненні нашага жыцця! І мы самі - частка гэтых гісторый. Калі заўважаеш гэта, ужо немагчыма разбачыць вакол сябе чараўніцтва штодзённасці! Гэты спектакль - тэатр прадметаў! Вы абавязкова пазнаеце ў знаёмых прадметах знаёмых герояў!

Інтэрактыўныя пляцоўкі: (першы паверх, экспазіцыйныя залы музея)

- Інтэрактыўная пляцоўка цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк;

- Майстар-клас па маляванні ад мастачкі-ілюстратаркі выданняў "Калядаў” і "Летнім часам” Ліаны Жванія;

- інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;

- тэматычныя фотазоны, пазлы, прагляд беларускамоўных мультфільмаў;

- кніжны гандаль ад "Акадэмічнай кнігі”.

Уваходны білет на фестываль – 6,50 руб. (кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга!)

*Уваходны білет на спектаклі тэатра "Бусы” 20 руб.- дзіцячы, 10 руб. - дарослы.
 
Время проведения:
29 февраля 10:00

источник...