2 верасня 2024 г. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць свята «Грамадой вясёлай ідуць вучні з школаў».
Да Дня ведаў супрацоўнікі Дома-музея Песняра падрыхтавалі для юных наведвальнікаў разнастайную святочную праграму:
12.00 – 13.00
- "Вось што, дзеткі, мае краскі…”: экскурсія па мемарыяльнай частцы музея і прагляд тэатралізаванага прадстаўлення па беларускіх народных казках у апрацоўцы Якуба Коласа (для 1-4 класаў, уваходны квіток – 3,50руб./чал., экскурсійнае абслугоўванне – 8 руб./група);
- "Я – міністр грыбной гаспадаркі”: музейна-педагагічны занятак праходзіць у выглядзе займальнай гульні, дзякуючы якой вучні папаўняюць веды па грыбному свету беларускіх лясоў, а таксама пашыраюць кругагляд, даведваюцца чаму Якуб Колас лічыў сябе міністрам грыбной гаспадаркі (для 1-5 класаў, уваходны квіток – 5,0руб./чал.);
13.00 – 14.00
- "А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца”: музейна-педагагічны занятак, падчас дзеці стануць сапраўднымі вучнямі школ 19 стагоддзя (для 1-4 класаў, уваходны квіток – 5,0руб./чал.);
- "Глуха шэпча лес зялёны…”: музейна-педагагічны занятак, які раскажа шмат новага і цікавага пра птушак і звяроў, што жывуць у беларускіх лясах. (для 1-5 класаў, уваходны квіток – 5,0руб./чал.);
14.00 – 15.00
- "Пішу як Колас”: музейна-педагагічны занятак, які знаёміць з цікавымі фактамі з гісторыі пісання і друкавальнай машынкі, вучні спрабуюць авалодаць каліграфічным пісаннем пяром (для 1-5 класаў, уваходны квіток – 5,0руб./чал.);
15.00 – 16.00
- "Гэта – наша насценгазета!”: музейна-педагагічны занятак, які знаёміць з гісторыяй насценгазеты, падчас занятка вучні прымаюць удзел у калектыўным выпуску сваёй насценгазеты (для 3-7 класаў, уваходны квіток – 5,0руб./чал.);
14.00 – 16.00
- Квэст "Таямніцы дома Песняра”: адказваючы на пытанні, наведвальнікі музея знаёмяцца з экспазіцыяй музея, цікавымі фактамі з жыцця Якуба Коласа. Правільныя адказы ўдзельнікі запісваюць у крыжаванку, дзе напрыканцы квэста павінна атрымацца слова-ключ (для 6-11 класаў, уваходны квіток – 5,0руб./чал.);
На працягу ўсяго 2 верасня 2024 года з 10 да 16 - аглядныя экскурсіі па музею і па музейнай сядзібе "У Пушчах Палесся" (для 1-11 класаў, уваходны квіток – 3,5руб./чал., экскурсійнае абслугоўванне – 8 руб./група).
Папярэдні запіс на музейныя заняткі і экскурсіі – абавязковы.
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная 5
Запіс на экскурсію: (017) 270-17-02
Iнстаграм: @muzeykolasa