21 верасня ў музейным комплексе Дукорскі маёнтак адбудзецца цікавае мерапрыемства «Багач» — свята, прысвечанае завяршэнню збора ўраджаю.
Госці змогуць прыняць удзел у старадаўнім беларускім абрадзе з аднаіменнай назвай, каб захаваць дабрабыт, ураджайнасць ды сямейны лад.
Па старажытнай традыцыі ў абрадзе удзельнічалі ўсе жыхары вескі. Яны прыносілі па жменьцы зярна новага ўраджаю для Багача (лубок, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка), каб яго задобрыць. Пасля лубок праносілі па вёсцы пад абрадавыя спевы.
Акрамя гэтага гасцей Дукорскага маёнтка чакае разнастайная праграма з майстар- класамі па танцах, а таксама знаемства з традыцыйнымі рамёствамі, адмысловыя расповеды пра піцейную культуру і народны строй, частаванне беларускімі стравамі і многа цудоўнай жывой музыкі. Пройдзе конкурс на самую вялікую гародніну.
13.00 – Адкрыццё свята: частаванне дукорскай гарэлкай, гульні і забаўкі;
13.30 – Абрад «Багач» пры ўдзеле гасцей;
14.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах і традыцыйныя гульні;
14.30 – Традыцыйныя спевы;
15.00 – Традыцыйная музыка ў выкананні Капэлы Алены Мялешкі;
15.40 – Выступ гурта «Папараць»;
16.30 – Традыцыйныя спевы;
17.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах і традыцыйныя гульні;
17.30 –Частаванне беларускімі стравамі, закрыццё свята.
13.00 – майстар-клас «Тканы бранзалет» ў тэхніцы ткацтва на дошчачках.
14.00 – майстар-клас па беларускай выцінанцы.
15.00 – майстар-клас «Зёлкавае пано».
А ўсіх, хто прыедзе ў традыцыйным адзенні, чакаюць спецыяльныя падарункі ад Дукорскага маёнтка.
*у праграме магчымы змены