На гэтых выходных у Дукорскім Маёнтку ладзяць незвычайную вандроўку для дзяцей і іх дарослых.
2-3 лістапада тут пройдзе цікавы квэст. Госці будуць разгадваць чароўную таямніцу знікнення вядомага дзівака. Пачатак ў 14:00.
Прыязджайце раней, каб паспець на аглядную экскурсію па музеі і рамесных майстэрнях, пачынаем ад плошчы каля брамы. Пачатак ў 12:00. Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
У вольны час для самастойнага наведвання даступны перавернуты дом, заасад, выстава рэтра-аўто, 400-гадовы Дуб жаданняў, сярэднявечнае гарадзішча, рамесныя майстэрні і шмат іншага.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.