Место: Музейный комплекс «Дукорский маёнтак», а/г Дукора, ул. Школьная, 15
Телефон: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64
|
Цягам вялікіх выходных шукаем прытулак у сценах сярэднявечнага гарадзішча: знаёмімся з яго ўладкаваннем і побытам мясцовых насельнікаў. Дружыннікі, праверым вас на майстэрства? Ці здольныя вы кідаць сякеры, стрэліць з лука, збіраць строй, выконваць каманды ваяводы і дамаўляцца з катам? Самых удалых ужо чакае прыз! Апранайцеся згодна надвор’ю, бо ў старым гарадзішчы саграваюць толькі казачныя расповеды каля вогнішча ды зёлкавая гарбата, якой пачастуем вандроўнікаў. ПАЧАТАК: 14:00 Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны. *у праграме магчымы змены У вольны час для самастойнага наведвання даступны перавернуты дом, заасад, выстава рэтра-аўто, 400-гадовы Дуб жаданняў, сярэднявечнае гарадзішча, рамесныя майстэрні і шмат іншага. 12:00 - аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў. Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64. |
Время проведения:
7 ноября 14:00
8 ноября 14:00
9 ноября 14:00
10 ноября 14:00
|
06.11.2024