Музей Якуба Коласа прадстаўляе вашай увазе музейны практыкум «Увага! Дзеці ў музеі!»
24.03 «Увага! Я - музейшчык» - знаёмства з музеем і формамі яго працы, адчуем сябе сапраўднымі музейнымі супрацоўнікамі;
25.03 «Увага! Я - тэатрал» - тэатральнае майстэрства, прагляд спектакля, стварэнне ўласнага тэатральнага шэдэўра;
26.03 «Увага! Я - казачнік» - пазнаёмімся з вядомымі беларускімі казкамі, а потым самі адчуем сябе пісьменнікам;
27.03 «Увага! Я - міністр грыбной гаспадаркі» - пагрузімся ў чароўны свет беларускіх лясоў, даведаемся чаму Якуб Колас называў сябе міністрам грыбной гаспадаркі;
28.03 «Увага! Я - вандроўнік» - уявім сябе сапраўднымі падарожнікамі і адправімся ў паход!
Папярэдні запіс на заняткі абавязковы: (017)2701702, (029)2841702
Для дзяцей 8-11 гадоў
Кожны дзень з 10:00 да 17:00
Адрас: вул. Акадэмічная, 5
Тэлефон: (017) 270-17-02