Сямейныя фестывалі ў музеі Якуба Коласа ўжо палюбіліся многім гасцям. У гэтым месяцы падрыхтавалі для вас разнастайную забаўляльна-адукацыйную праграму!
Цяпер пакуль дзеці будуць весела бавіць час на інтэрактыўных занятках і тэатральных пастаноўках, бацькі могуць адпачыць і карысна правесці час на пазнавальных лекцыях і займальных майстар-класах. Асобная праграма для самых маленькіх: 11:00 - інтэрактыўны спектакль «Вялізная груша» ад тэатра «КАКАО» для дзяцей 3-7 гадоў. 12:00 - майстар-клас для дзяцей і дарослых па вырабе значкоў з самазастывальнай гліны Кошт - 30 рублёў (маці + дзіцёнак), кожны наступны дзіцёнак - 20 рублёў. Спектакль на рускай мове! Колькасць месцаў абмежавана, неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы ў шапцы профіля Адукацыйная частка: 13:00 - дзіцячы майстар-клас па сталоваму этыкету ў мемарыяльнай сталовай Якуба Коласа для дзяцей 8-12 гадоў Кошт - 15 рублёў. Колькасць месцаў абмежавана, неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы ў шапцы профіля
Агульная праграма фестываля 14:30 - майстар-клас па тэатральнаму майстэрству для дзяцей 14:30 - лекцыя па сталоваму этыкету для дарослых 15:30 - тэатральныя гісторыі для дзяцей ад сучаснай батлейкі «Дом з марамі» 15:30 - майстар-клас па вырабе свечак з вашчыны для дарослых 15:30 - майстар-клас ад мастачкі для дарослых Квіток на агульную праграму фестываля: 15 рублёў - дзіцячы; 7 рублёў - дарослы. А ўвечары вас чакае батлеечная праграма для дарослых ад тэатра «Дом з марамі» 18:00 - дарослы батлеечны спектакль «Дом з марамі» Кошт - 15 рублёў. Абавязковы папярэдні запіс |
Время проведения:
12 апреля 11:00
|