Свята «Беларусь - краіна замкаў»

17.07.2025

Шаноўнае спадарства! Вас запрашаюць адчуць атмасферу сярэднявечча, дзе кожны камень шапоча легенды.

 

Свята «Беларусь - краіна замкаў»

 

19 і 20 ліпеня замкі Вялікага Княства Сула падзеляцца сваімі таямніцамі толькі з гасцямі парка!

 

Вас чакае:

- сямейны квэст «Замкі Беларусі»;

- аповеды пра замкі ад кашталяна;

- інтэрактыўнае навучанне ваярскай справе;

- імправізацыя жыццёвых сітуацый жыхароў замкаў разам з гасцямі;

- выступ народнага фальклорнага ансамбля БДУ «Сарматы»;

- сярэднявечныя танцы.

 

Як заўсёды нашы кухмістры падрыхтуюць частаванне для гасцей парка.

 

Прыязджайце – і натхняйцеся гісторыяй.

 

P.S. Уласныя каралеўскія ўборы вітаюцца!

 
Время проведения:
19 июля 12:00
20 июля 12:00