Выстава «Скарбонка ўпрыгажэнняў»

03.11.2026

Упрыгажэнні ва ўсе перыяды цікавілі жанчын, нездарма пярлінамі археалагічных калекцый музеяў з’яўляюцца менавіта фрагменты бранзалетаў, пацеркі і падвескі, пярсцёнкі і зашпількі… Прыгожыя і вытанчаныя вырабы не толькі напаўняюць асаблівай энергіяй, але і дазваляюць праявіць сваю індывідуальнасць, надаюць упэўненасць і псіхалагічнаю абарону іх уладальніцам. Канцэпцыяй выставы стала адлюстраванне непарыўнасці традыцый па стварэнню ўпрыгажэнняў. Спецыфічнымі часовымі «капсуламі» з'яўляюцца вітрыны з сярэдневечнымі экспанатамі; палічкі з упрыгажэннямі, які насілі беларускія вясковыя і гарадскія прыгажуні ў ХІХ ст.; сучасныя рэплікі і пераасэнсаванні ўпрыгажэнняў з традыцыйных строяў; вырабы сучасных прафесійных мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

 

Выстава «Скарбонка ўпрыгажэнняў»

 

На выставе паказаны ўпрыгажэнні розных тыпаў, створаныя ў шырокім дыяпазоне тэхнік і матэрыялаў, не толькі «класічныя» — метал, шкло, кераміка, шоўк і «народныя» — бісер, карункі, саломка, але і «авангардныя» — мыла, валасы, асколкі посуду.

 

Удзел у выставе прынялі музейныя ўстановы (ДУ «Гісторыка-культурны музей- запаведнік «Заслаўе», ДУ «Мінскі абласны краязнаўчы музей»), прыватныя калекцыянеры, якія захоўваюць этнаграфічныя экспанаты, майстры з устаноў культуры Мінскай вобласці (ДУ «Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці», ДУК «Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў», ДУК «Лагойскі раённы цэнтр культуры», ДУК «Раённы цэнтр народнай творчасці», г. Барысаў, ДУ «Капыльскі раённы цэнтр культуры»), Народныя майстры Рэспублікі Беларусь: Таццяна Пархамчук, Вольга Пілецкая, Раіса Раманеня, беларускія мастакі і рамеснікі, якія займаюцца стварэннем упрыгажэнняў, а таксама і маладое пакаленне — навучэнцы УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

 

Выстава з’яўляецца своеасаблівым падарункам для жанчын, дзе яны змогуць задаволіць сваю дапытлівасць, пачарпнуць ідэі і, канешне, атрымаць візуальную асалоду.

 

Час працы: паняделак-пятніца: 11:00 - 19:00

Время проведения:
5 ноября 18:00
6 ноября 11:00
9 ноября 11:00
10 ноября 11:00
11 ноября 11:00
12 ноября 11:00
13 ноября 11:00
16 ноября 11:00
17 ноября 11:00
18 ноября 11:00
19 ноября 11:00
20 ноября 11:00
23 ноября 11:00
24 ноября 11:00
25 ноября 11:00
26 ноября 11:00
27 ноября 11:00