ЧЫРВАНАБОРСКАЯ ПУШЧА ПАДНЯЛАСЯ Ў ВЫШЫНЮ

30.01.2023

31 студзеня ў 17:00 у галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрываецца маляўнічая выстаўка, прысвечаная самай поўначы Беларусі.

Фотавыстаўка прадстаўляе прыгожую, унікальную, разнастайную архітэктурную, раслінную і жывёльную панараму Чырванаборскага краю, заахвочвае убачыць на свае вочы гэтую незвычайную тэрыторыю.

1_1330.jpgЗорнае неба над возерам Ізубрыца. Фота Віктара Малышчыца

Выстаўка – вынік работы Чырванаборскай школы фатаграфіі, якая адбылася летам 2022 года ў турыстычным комплексе «Чырвоны Бор» на самай поўначы Беларусі.

2 школа 1.jpg

Туды прыехалі выкладчыкі, спецыялісты ў галіне фотаздымкі і экатурызму, а таксама студэнты-пераможцы Рэспубліканскага фотаконкурсу «Маладзёжны погляд», які быў арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэспубліканскім фондам развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў» пры актыўным удзеле турыстычнага комплекса «Чырвоны Бор». 

3 школа 2.jpg

Практычныя заняткі праводзяць фотамастакі Валерый Вядрэнка і Ірэна Гудзіеўская
4 школа 3.jpg

На працягу дзесяці дзён студэнты навучаліся рэпартажнай, прыроднай і рэкламнай здымцы, здымалі зорнае неба, дзікіх жывёлаў, манціравалі відэа, рабілі ўласныя творчыя праекты, удзельнічалі ў майстар-класах па фотапластыцы, слухалі цікавыя гісторыі з жыцця трэвел-фатографаў і арнітолагаў.

5-Плыткевич_1330.jpg“Сіла і моц Чырванаборскай пушчы”. Фота Сяргея Плыткевіча

Такім чынам, на выстаўцы «Чырванаборскі край» прадстаўлены здымкі вядомых беларускіх фатографаў: аўтара ідэі фотаэкспедыцыі і куратара праекта Сяргея Плыткевіча, педагогаў Валерыя Вядрэнкі, Ірэны Гудзіеўскай, Віктара Малышчыца, Сяргея Мілюхіна, Наталлі Лакотка.

6-Гудзіеўская_1330.jpg“Вясковая рапсодыя”. Фота Ірэны Гудзіеўскай

Экспануюцца і лепшыя работы фіналістаў фотаконкурсу “Маладзёжны погляд”: Ганны Беражковай, Івана Веразуба, Ганны Дамінікі Грыб, Марыі Зіганоравай, Міхаіла Лук'янчыка, Валерыі Пратасевіч.

Здымкі знаёмяць з помнікамі, якія захаваліся на поўначы Верхнядзвінскага раёна, і адным з буйнейшых у Беларусі – Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам «Чырвоны Бор». Ён быў створаны ў 1997 годзе з мэтай захавання ўнікальнага прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу, рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Тэрыторыя заказніка найбольш экалагічна чыстая ў Беларусі.

9-Лакотка-Смачны-абед_1330.jpg“Смачны абед”. Фота Наталлі Лакотка

У экспазіцыі – прыродныя ландшафты, лясныя экасістэмы, рэдкія расліны і жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

10-Плыткевич_1330.jpg“Рака Свольна зімой”. Фота Сяргея Плыткевіча

Заварожвае зорнае неба над возерам Ізубрыца і туман над возерам Белым, рака Свольна з вышыні птушынага палёту. Кранаюць партрэты зубраў, зязюлі, зімародка, даўгахвостай кугакаўкі, дынамічныя здымкі ласей, аленей, ланей і іншых жыхароў пушчы.

7-8.jpg“Асвея і Сар’я”. Фота Валерыя Вядрэнкі

Дэманструюць здымкі і мастацкі погляд на архітэктурныя помнікі: Успенская царква ў вёсцы Сар'і, руіны палаца Гільзенаў і Шадурскіх у Асвеі, рэшткі званіцы царквы Еўфрасінні Полацкай у Росіцы не пакінуць гледачоў абыякавымі.

11-12.jpg“Імгненні жыцця дзікай прыроды”. Фота Міхаіла Лук’янчыка

по материалам...