ДЗЕНЬ УСІХ ЗАКАХАНЫХ У ДУКОРСКІМ МАЁНТКУ

09.02.2023

12 лютага Дукорскі маентак запрашае гасцей на цудоўнае свята ў рамантычнай атмасферы беларускай даўніны! Вас чакаюць тэматычныя лакацыі, магчымасць прыняць удзел у жартоўнай тэатралізаванай пастанове, цікавая лекцыя пра любоўныя стасункі нашых продкаў у розныя часы.

 

Праграма:

12.00 - экскурсія па гісторыі маёнтка;
12.30 - тэатралізаваная інтэрактыўная пастанова «Закаханая нявеста»;
13.00 - лекцыя-квіз «Шлюбныя і любоўныя стасункі на тэрыторыі Беларусі: са старажытных часоў да нашых дзён» і памятныя падарункі пераможцам квіза!;
13.30 – «Цір купідона» - тэматычны лучны цір;
14.00 – бясплатны майстар-клас па роспісе пернікаў-валянцінак** ;
14.30 – бясплатны майстар-клас па збіранні букетаў з лаванды** ;
15.00 – рамантычная музыка ў скрыпічным выкананні ;
15.30 – спальванне «Сэрца развітання » ***;
15.40 – экскурсія па рамесных майстэрнях.

З 11.00 да 13.00, а таксама з 14.00 да 16.00 – прагляд фільмаў на любоўную тэматыку.

* у праграме магчымыя змены.

** колькасць месцаў абмежаваная. Удзел – па жывой чарзе. Папярэдні запіс не патрэбны.

*** на працягу дня можна будзе пакідаць у падрыхтаваным месцы каля «Сэрца развітання» розныя рэчы, якія сімвалізуюць мінулыя адносіны, тое, з чым хочацца развітацца, для таго, каб будаваць нешта новае ў сваім жыцці.

Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:
да 7 гадоў – бясплатна,
з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
ад 18 гадоў – 20 руб.

по материалам...