Інтэрактыўны спектакль ''Чароўны лес''

20.02.2023
“Чароўны лес” – адзіны ў свеце спектакль-урок, дзе ўсё наадварот.

Т-с-с-с-с-с цішэй, сядзі ціха, не круціся і не варушыся. Менавіта такое мы чуем у тэатры. І ў школе на занятках тое ж самае, будзь як усе, не гамані, не варушыся, не мар. А яшчэ пішы, адказвай, вучы, ой, як сумна і марудна. Goooli ўсё перакулілі з ног на галаву, атрымаўся спектакль-урок, на якім весела і лёгка вучыць беларускую мову.
Мы ведаем, як вы замарыліся ў школе, мамам, татам таксама надакучылі дамашнія заданні. Прыходзьце да нас, тут замест сшыткаў, гульні і танцы. Замест настаўнікаў – міфічныя істоты і артысты сябры.


Спектакль урок «Чароўны лес» багаты на розныя цуды:
• замест няёмкіх крэсел, мяккія канапы, ляжы, сядзі на іх, як табе ўздумаецца
• вы пазнаёміцеся з батлейкай і яе жыхарамі, міфічнымі героямі Кукам, Балотнікам, Цмокам і іншымі;
• для спектакля падрыхтавалі шмат гульняў, будзем разам адгадваць загадкі, танчыць. Вучыць новыя словы праз гульню проста і цікава;
• амаль увесь кантэнт спектакля ў вершаваным стыле, таму лёгка ўспрымаецца і добра запамінаецца;
• правядзем драйвовы танцавальны флэш моб;
• напачатку спектакля пройдзе майстар-клас, зробім маскі звяроў.

ПОДРОБНЕЕ...