Кола сакавіцкіх святаў

03.03.2023

4 сакавіка пройдзе забаўляльна-анімацыйная праграма «Кола сакавіцкіх святаў», альбо Масленіца для тых, хто не паспеў.

Хутка пройдзе доўгі працоўны тыдзень, а гэта значыць, што зноў прыйшла пара сабраць блізкіх і накіравацца ў «Вялікае Княства Сула», асабліва тым, хто яшчэ не паспеў адзначыць Масценіцу і паесці смачных блінцоў!
Будзем разам гукаць вясну, забаўляць дзяцей, спяваць песні, удзельнічаць у інтэрактывах і народных гульнях з сульскімі вясніцамі, сустракаць мядзведзя з падарункамі, правесці абрад гукання вясны і пачаставацца блінным сонцам, спечаным надвухмятровай патэльні, з духмянай гарбатай!

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Стоимость:

    Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:

    Дарослыя - 25,00 руб.

    Сябры Сулы – 20,00 руб. (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)

    Дзеці - 15,00 руб.

    Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны