Вясна-красна на ўвесь свет!

23.03.2023

25 і 26 сакавіка запрашаем гасцей - маленькіх і дарослых на свята «ясна-красна на ўвесь свет!» а 14:00.

Адзначым разам Дабравешчанне, Саракі і Гуканне вясны.

Ляснем зычна ў бубны, топнем гучна ў карагодах на святы народныя вясновыя ў Вялікім Княстве Сула!

Вас чакае насычаная забаўляльна – абрадавая праграма: гульні і забавы, песні і танцы, абрады і карагоды, з мядзведзем забаўныя прыгоды. А як з птушакамі прывітаемся, вясны нагукаемся, то і смачнай гарбаткай пачастуемся!

источник...