Тэматычныя выходныя «Шляхецкая культура»

26.04.2023

Дукорскі маёнтак, які вядомы з 18 ст., - сапраўдны помнік шляхецкай культуры, таму перш-наперш жадаюць распавесці вам пра гэты перыяд нашай гісторыі.

 

Тэматычныя выходныя «Шляхецкая культура»

 

У гэтыя выходныя вы пачуеце музыку тых часоў, навучыцеся танцаваць шляхецкія танцы, пазнаёміцеся з галоўнымі заняткамі шляхцічаў.

Праграма 30 красавіка і 1 мая:

12.00 – аглядная экскурсія - знаёмства з гісторыяй маёнтка і традыцыйнымі беларускімі рамёствамі;

13.00 – інтэрактыўная тэатральная замалёўка з шляхецкага побыту-жыцця, шляхецкія забаўкі;

13.30 – сярэднявечная музыка ў жывым выкананні;

14.00 – інтэрактыў з гледачом: тэатральная замалёўка, збройная навука;

14.00 – паказ спектакля "Пан Твардоўскі” у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка;

14.30 – майстар-клас па сярэднявечных шляхецкіх танцах у суправажэнні жывой музыкі;

15.00 – інтэрактыўная тэатральная замалёўка з шляхецкага побыту-жыцця, шляхецкія забаўкі;

15.00 – ваярскі шляхецкі турнір (толькі 30.04);

15.00 – музычныя творы беларускіх кампазітараў 18-19 стст. у выкананні фартэпіяна і скрыпкі (толькі 01.05);

15.30 – сярэднявечная музыка ў жывым выкананні;

16.00 – інтэрактыў з гледачом: тэатральная замалёўка, збройная навука;

16.00 – паказ спектакля "Пан Твардоўскі” у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка;

16.30 – майстар-клас па сярэднявечных шляхецкіх танцах у суправажэнні жывой музыкі.

Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:

- да 7 гадоў – бясплатна,

- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,

- ад 18 гадоў – 20 руб.

Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64

 
Время проведения:
30 апреля 12:00
1 мая 12:00