Майстар-клас «Танцы на палянцы»

28.06.2023

29 чэрвеня 2023 года а 18-й запрашаем на мерапрыемства «Танцы на палянцы», што адбудзецца на сядзібе Якуба Коласа.

 

Майстар-клас «Танцы на палянцы»

 

Беларускі народны танец склаўся на працягу гісторыі фарміравання беларускага народа і яго культуры. Гістарычныя ўмовы развіцця беларускага народа прывялі да таго, што ў беларускім фальклоры наогул і ў танцы у прыватнасці захаваліся старажытныя, архаічныя рысы. Пры гэтым трэба адзначыць, што нягледзячы на ўплыў суседніх культур, беларускі народны танец з'яўляецца самабытнай і ўнікальнай формай танцавальнага мастацтва. У беларускім танцы ў мастацкай форме выявіліся адчуванне прыгажосці жыцця, эмацыянальнасць, тэмперамент і характар народа. Асаблівасць беларускага танца дынамічнасць і жыццерадаснасць, эмацыйнасць і калектыўны характар выканання.

Дакрануцца да беларускага аўтэнтычнага танца дапаможа нам фальклорны ансамбль "Млынок" (кіраўнік Д.Мардань)

29 чэрвеня 2023 года, а 18-й гадзіне чакаем вас на майстар- класе па беларускім традыцыйным танцам "Танцы на палянцы”.

Кошт уваходнага білета – 6 рублёў.

Время проведения:
29 июня 18:00

источник...