Купалле ў Суле

04.07.2023
Описание

Мы ведаем, як вы чакаеце анонс Купалля ў Суле ў ліпені.

Не будзем больш мучыць вас чаканнем!

Начная праграма — наш хіт!

7 ліпеня, 20:00-00:00

Дзённая праграма — для ўсёй сям’і!

8 і 9 ліпеня, 14:00-17:00

Будзем варажыць, замаўляць зёлкавую гарбату, плесці вянкі, вадзіць карагоды, выбіраць Купалку і Купалішча, гуляць у старадаўні ціндэр, спяваць, танчыць, скакаць праз вогнішча і шукаць папараць-кветку!

Абяцаем вам поўнае пагружэнне ў традыцыі і абрады, конкурсы з прызамі і вогненны настрой.

Для аматараў начной праграмы дужа раім загаддзя забраніраваць нумар на ноч, каб пабачыць Сулу не толькі ноччу, але і на світанку.

Святкаванне Купалля ўваходзіць у кошт уваходных квіткоў. Пры браніраванні нумара ў гатэлі — уваход у парк бясплатны.

источник...