Свята сярэдневечнай культуры «Задора-2023»

21.07.2023

Дукорскі маёнтак запрашае на адну з самых доўгачаканых падзей гэтага лета - Свята сярэдневечнай культуры - Задора-2023.

 

Свята сярэдневечнай культуры «Задора-2023»

Праграма: 

12 жніўня*:

12.00 – адкрыццё свята, вітанне клубаў;

12.30 – ваярскі турнір на суліцах;

13.30 – забаўкі, сярэднявечныя гульні з вядоўцам;

13.50 – тэатралізаванае шоу: гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў;

14.30 – майстар-класы ад рамеснікаў, расповед пра побыт у жылой пабудове;

14.30 – турнір адзіночны на трох відах зброі;

15.30 – паказальны выступ і майстар-клас па сярэднявечных танцах;

16.00 – сярэднявечная музыка ў жывым выкананні;

16.30 – тэатралізаванае шоу: гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў;

17.10 – забаўкі, сярэднявечныя гульні з вядоўцам;

17.30 – майстар-класы ад рамеснікаў, частаванне стравамі па гістарычных рэцептах у жылой пабудове;

17.30 – турнір тры на тры і пяць на пяць;

18.30 – паказальны выступ і майстар-клас па сярэднявечных танцах;

19.00 – сярэднявечная музыка ў жывым выкананні;

19.30 – штурм сярэднявечнага гарадзішча;

20.10 – святочнае агнявое шоу;

20.30 – фінал мерапрыемства.

 

13 жніўня*:

11.00 – пачатак святочнага дня;

11.10 – ваярскі турнір на дзідах;

12.00 – конны выступ: княскае паляванне;

13.00 – сярэднявечная музыка і майстар-клас па сярэднявечных танцах;

13.30 – бугурты: "кола Одзіна”, "кола Локі”;

14.30 – сярэднявечныя гульні з вядоўцам;

15.00 – тэатралізаванае шоу: гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў;

16.00 – тэатральнае шоу лучнікаў;

16.30 – сярэднявечная музыка і майстар-клас па сярэднявечных танцах;

17.00 – конны выступ;

17.40 – урачыстае сканчэнне свята.

 

*у праграме магчымыя змены

 

Усё гэта будзе адбывацца ў атмасферы сярэднявечнага драўлянага гарадзішча на беразе ракі!

Кошт квіткоў:

- дарослыя - 35 рублёў за кожны святочны дзень, за два дні - 60 рублёў;

- дзеці з 7 год - 15 рублёў за кожны святочны дзень, за два дні - 25 рублёў.

- дзецям да сямі год бясплатна.

МАГЧЫМА НАБЫЦЬ КВІТОК АНЛАЙН ПА СПАСЫЛЦЫ

 
Время проведения:
12 августа 12:00